Аб праекце #
Ідэя #
Ідэя праекту з’явілася ў моманты планавання маршрутаў па Беларусі, пошуку цікавых “сакрэтных” мясцін, якія не трапляюць у папсовыя інстаграмы.
Першапачаткова хацелася зрабіць звычайны пласт для мапы з прыроднымі аб’ектамі, каб паскорыць планаванне маршрутаў, якое патрабавала прагляд Форуму Глобуса Беларусі, наведванне ўсялякіх турыстычных і нетурыстычных спісаў на сайтах раёнаў і так далей.
Але, як бывае, гэтая ідэя разраслася ў нешта большае і, спадзяюся, вынік будзе карысны для тых, хто падарожнічае, альбо марыць падарожнічаць па роднай краіне.
Падзякі #
Гэтага праекту не было б без адчыненых крыніц дадзеных і, галоўнае, людзей, якія збіраюць і падтрымліваюць гэтыя дадзеныя. Дзякуем
- Форуму Глобуса Беларусі за выдатнае месца для даследвання роднага краю
- падфоруму “Помнікі прыроды” Форума Глобуса Беларусі і асабіста Валацугу за сбор, каталагізацыю і падтрымліванне падфоруму. Гэтыя дадзеныя - падмурак першай версіі [Secret Spot].
- аўтарам Форума Глобуса Беларусі, якія дзеляцца любой інфармацыяй на форуме (фота, тэкст і т.д.)
- OpenStreetMap, кантрыб’ютарам і маперам тэррыторыі Беларусі за каардынаты часткі аб’ектаў.
FAQ #
Гэта альтэрнатыва падфоруму “Форуму Глобуса Беларусі”? #
Не. [Secret Spot] не замяняе і не канкурыруе з fgb.by ці OSM цi любым іншым рэсурсам. [Secret Spot] дае зручны доступ да дадзеных, сабраных другімі праектамі.
Ці дазволена выкарыстоўваць дадзеныя ў сваіх праектах? #
Дадзеныя [Secret Spot] дазволена выкарыстоўваць у адпаведнасці з Open Database License. Пры выкарыстоўванні аб’ектаў і іх фота, калі ласка выкарыстоўвайце таксама спасылкі на крыніцы і аўтараў фота з метададзеных.
Ці ёсць нейкія гарантыя даступнасці дадзеных/сайта/тайлавых рэсурсаў? #
Не, аніякіх гарантый. Спампоўвайце актуальныя рэлізы, скрыньце мапы, друкуйце на паперу на ўсялякі выпадак 😅. Але мы паспрабуем.